Поўнамаштабная вайна ва Украіне доўжыцца 1532 дні. Расея хоча мірна адсвяткаваць Дзень перамогі ў Вялікай айчыннай вайне, хоць на цяперашняй вайне губляе заваяванае і атрымлівае рэкордна глыбокія ўдары ў тыл. Украіна не супраць, каб агонь спыніўся не часова, а назаўсёды. «Белсат» расказвае, што адбываецца напярэдадні анансаванага перамір’я.